В текущем учебном году

Дата: 5 февраля 2021 в 10:53, Обновлено 30 октября 2024 в 10:11

У 2024/2025 навучальным годзе ва установе адукацыі працуе 27 педагогаў. 3 іх адзін знешні сумяшчальнік ( настаўнік - дэфектолаг), выхавацеляў групы падоўжанага дня - 3.

Вышэйшую адукацыю маюць  27 педагогаў. Катэгарыйны склад наступны:

  • з вышэйшай катэгорыяй працуюць 11 настаўнікаў;
  • з першай - 10 ;
  • з другой - 2;
  • без катэгорыі — 4 ( з іх маладых спецыялістаў - 1)

Кіраванне школай ажыццяўляецца адміністрацыяй школы:

  • дырэктар - Гаўрылавец Сяргей Мікалаевіч
  • намеснік дырэктара па вучэбнай рабоце - Ляўкоўская Ірына Міхайлаўна.
  • намеснік дырэктара па выхаваўчай рабоце - Малец Наталля Міхайлаўна

Работа адміністрацыі ажыццяўляецца на аснове перспектыўнага і бягучага планаў.

Важнымі накірункамі з’яўляюцца:

  • арганізацыя эфектыўнага кантролю; аналіз адукацыйнага працэсу;
  • выкананне вынікаў аналізу ў карэкціраванні дзейнасці школы;
  • прымяненне здароўезберагальных тэхналогій;
  • укаранене інфармацыйных тэхналогій у навучальны працэс.

У бягучым навучальным годзе ў школе навучаецца 94 вучня. 3 іх 2 вучні навучаецца дома.

Навучальны працэс ажыццяўляецца ў рэжыме пяцідзённага тыдня для вучняў 1-11 класаў.

Для вучняў 10-11 класаў рэалізуецца адукацыйная праграма прафесійнай падрыхтоўкі у рамках вучэбных заняткаў па вучэбным прадмеце “ Працоўнае навучанне “ на базе ДУА “Лельчыцкі дзяржайны каледж”.

У шосты школьны дзень праводзяцца заняткі па інтарэсах, фізкультурна - аздараўляльная , спартыўна - масавая і іншая выхаваўчая работа.

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.