Цели и задачи на 2025/2026 учебный год

Дата: 5 февраля 2021 в 10:22, Обновлено 30 октября 2024 в 10:06

Мэта:

Удасканальванне адукацыйнага працэсу на аснове аптымізацьі i інтэнсіфікацыі вучэбна - выхаваўчай работы з улікам інтарэсаў i здольнасцей вучняў, патрабаванняў i запытаў грамадства, фарміраванне адказнай, сацыяльна - актыўнай i творчай асобы грамадзяніна ва ўмовах абноўленага зместу адукацыі

Задачы:

1. Стварэнне неабходных арганізацыйна - педагагічных i матэрыяльна тэхнічных умоў для атрымання школьнікамі якаснай адукацыі, для паспяховага развіцця інтэлектуальнага, творчага i духоўнага патэнцыялу вучняў.

  1. Арганізацыя i метадычнае суправаджэнне павышэння кваліфікацыі педагагічных работнікаў, развіццё прафесіянальнай культуры настаўніка, яго адказнасць за вынік вучэбна — выхаваўчай работы.
  2. Арганізацыя ўмоў для фарміравання актыўнай грамадзянскай пазіцыці i нацыянальнай самасвядомасці вучняў, пошук новых форм узаемадзеяння з сям’ёй i грамадскасцю з мэтай удасканальвання выхаваўчай работы з вучнямі па прафілактыцы супрацьпраўных паводзін i безнагляднасці

Першае, што нам неабходна - гэта стварыць такое асяроддзе, дзе веды вучняў, ix вопыт i вобразнае мысленне будуць развіты настолькі,  што яны дазваляюць ім усвядоміць марал ьныя каштоўнасці i магчымасць атрымання задавальнення ад працэсу вучобы.

Мы імкнемся ўдасканальваць i зберагаць упарадкаваную, мірную i спакойную, але мэтанакіраваную школу з дружная атмасферай; школу, у якой дзеці вучацца паводзіць сябе разумна, паважаючы іншых i абыходзячыся, хутчэй, зладжана, а не пад прымусам.

Нашае прызначэнне:

-дапамагчы дзецям авалодадь, пры дапамозе актыўнага ўдзелу ў вучобе, ведамі, навыкамі, практычнымі здольнасцямі i цвёрдым намерам ix прымяняць;

-садзейнічаць развіццю разумовых i фізічных здольнасцей, духоўнага пачатку, здольнасці да суперажывання;

-садзейнічаць разуменню каштоўнасці чалавечых дасягненняў у літаратуры, навуцы, мастацтве, фізічнай працы i тэхніцы;

-дабівацца крытычных адносін вучняў да грамадскіх, палітычных; эканамічных парадкаў i аргументацый сваёй пазіцыі;

-садзейнічаць грамадзянскаму выхаванню: адаптаванай жыццядзейнасці ў грамадстве, на рабоце, дома;

-ствараць умовы для станаўлення пачуцця асабістай годнасці здольнасці жыць у дарослым жыцці самастойна i незалежна, адчуваць сябе паўнацэнным членам згуртавання людзей;

-забяспечваць разуменне i прыняцце маёмасных, расавых,  рэлігійных, палавых адрозненняў, недапушчэнне дыскрымінацыі людзей па любому прызнаку

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.